Навукоўцы даведаліся, што каронавірус можа распаўсюджвацца без усялякіх сімптомаў


У Кітаі выяўлены першы выпадак, калі кітаянка заразіла сваіх сваякоў каронавірусам, хаця сама не мела аніякіх сімптомаў. Пра гэта піша Reuters.

20-гадовая кітаянка з гораду Ўу-Хань, які стаў эпіцэнтрам успышкі каронавірусу COVID-19, паехала ў іншы горад амаль за 700 кіламетраў на поўнач, дзе заразіла пяць сваіх сваякоў. Прычым у самой дзяўчыны не было выяўлена сімптомаў хваробы.

У даследаванні, апублікаваным у часопісе Journal of the American Medical Association, адзначаецца, што магчымасць бессімптомнага заражэння каронавірусм можа ўскладніць барацьбу з яго распаўсюджваннем.

Паводле кітайскіх уладаў, у краіне зафіксаваныя 76 288 пацверджаных выпадкаў захворвання. Загінулі 2345 чалавек. Вірус распаўсюдзіўся на 26 краінаў свету.

У Беларусі на сённяшні дзень выпадкаў захворвання каронавірусам не зафіксавана.

Hавiны
САЗ: у 80 % выпадкаў каронавірус працякае ў лёгкай форме
2020.02.18 07:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў