«Навошта? Цяжка сказаць». У Пухавічах атруціліся 13 жаўнераў, якія елі выбухоўку


У адной з вайсковых частак Пухавіцкага гарнізону атруціліся некалькі салдатаў. З гэтай прычыны яны былі шпіталізаваныя, паведамляе МЛЫН.BY.

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца Міністэрства абароны Беларусі Наталля Гаўрусік, 13 вайскоўцаў адной з вайсковых частак Пухавіцкага гарнізона 6 сакавіка звярнуліся па медычную дапамогу ў сувязі з атручваннем. Іх шпіталізавалі ў галоўны ваенны клінічны медычны цэнтр Узброеных Сілаў у Менску.

Паводле начальніка цэнтру Ігара Касінскага, вайскоўцы адчуваюць сябе выдатна, іх стан здавальняючы. Яны рыхтуюцца да выпіскі.

Hавiны
Беларускія дэсантнікі на вучэннях з салдатамі NATO
2020.03.05 11:36

Наталля Гаўрусік адзначыла, што атруціліся выключна жаўнеры, афіцэраў і сяржантаў сярод іх няма.

«Высветлілася, што ўсе гэтыя салдаты паспрабавалі на смак выбуховае рэчыва. Навошта яны гэта рабілі? Цяжка сказаць. Ніякіх рытуалаў пасвячэння ў салдаты, пры якіх трэба ёсць выбухоўку, у беларускім войску няма», – сказала яна.

Паводле яе, ежа, якой кормяць вайскоўцаў гэтай вайсковай часткі Пухавіцкага гарнізона, не магла стаць прычынай атручвання, бо пацярпелых было б значна больш.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў