«Навошта Расеі нашыя хлопцы?» Менчукі пра новы ўказ Лукашэнкі


Беларусь рыхтуецца падпісаць пагадненне паводле якога цяпер беларускіх жаўнераў змогуць накіроўваць у гарачыя кропкі Расеі. Весці перамовы даручана КДБ. Пакуль гэта датычыць спецназу. Але ў праект яшчэ могуць унесці змены.

Журналісты «Белсату» распыталі мінакоў, ці павінны беларускія вайскоўцы браць удзел ва ўзброеных канфліктах у Расеі.

«Я пацыфіст, таму не магу падтрымліваць. Яшчэ ўзнікае пытанне навошта Расеі нашыя хлопцы? Сваіх не хапае?», – кажа хлопец.

«Я сам служыў. Я не за і не супраць. Лічу, што калі б нешта было ў нас, то Расея нас таксама б падтрымала», – сказаў яшчэ адзін апытаны.

«Думаю, што не варта, таму што ў нас яны павінны радзіму абараняць», – кажа мянчук.

«Ведаючы расейскія сілавыя структуры, гэта ўварванне ў суверэнныя справы», – мяркуе апытаны.

Больш адказаў у відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў