Навошта гэтыя драматычныя сцэны? – Пуціла пра «непераможнага» Колю і Лукашэнку на лаве штрафнікоў


Чаму моладзевая зборная па хакеі гуляе горш, чымся кіраўнік Беларусі?

Разбег думак, чаму ў нас хакей моцна не дацягвае да элітных сістэмаў падрыхтоўкі, – самы шырокі. Галоўнае, што той шлях, які абраны-пераабраны некалькі разоў у Беларусі для развіцця гэтага віду спорту за 26 гадоў самастойнасці так трывалага поспеху і не даў. Колькі нам ужо шчоўкалі па носе на розных узроўнях, але ўпарта наперад не рухаемся.

Некалькі дзён таму стала вядома, што нашая моладзевая зборная па хакеі, прайграўшы ўсе матчы на чэмпіянаце свету па хакеі, вылецела з элітнага дывізіёну.

Вярнуўшыся са Злучаных Штатаў, дзе праходзіў чэмпіянат, зборная Беларусі і яе трэнеры былі і стомленыя, і незадаволеныя, але пры гэтым, мяркуючы з іхных інтэрв’ю, не надта і пераймаліся. Маўляў, што адбылося, тое адбылося. І свае памылкі ведаюць, і нічога з імі зрабіць пакуль не ў стане.

«У першых гульнях асабліва мы мала кідалі. Гэта было заўважна. Без кідкоў не хапае галоў. Вось гэтага нам больш за ўсё не хапіла. Трэба было больш лезці на браму. Больш быць нахабнымі», – кажа Ягор Шаранговіч, нападнік ХК «Дынама» (Менск).

Дзяцей вучаць гуляць з маленства

«У дзіцячых школах, то бок у Амерыцы, у Канадзе, у Швецыі – яны пачынаюць працаваць з пяці год, у іх асабістыя трэнеры, няма такога, як у нас, бацькі аддаюць сваіх дзяцей у кэмпы і яны з пяці год пачынаюць займацца», – распавядае нападнік ХК «Юнацтва» (Менск).

Галоўны трэнер моладзевай зборнай Беларусі Юрый Файкоў, заводзячы размову пра якасць сістэмы развіцця хакею ў Беларусі, хутчэй адводзіць вочы. Бо зразумець яе цяжка, у адрозненне ад больш стабільных і заможных на хакей краінаў Еўропы ды Амерыкі.

На Захадзе «не шарахаюцца», а працюць паводле сістэмы

«Гэта самае галоўнае, што яны не шарахаюцца, не кідаюцца з боку ў бок, яны працуюць паводле адной сістэмы гадоў 30 ужо і ніхто нічога не змяняе, у адрозненне – ад нас», – мяркуе Файкоў.

«У краіне павінная быць пабудаваная вертыкаль хакея: МХЛ, ВХЛ, Навышэйшая ліга, КХЛ. У нас гэтая вертыкаль парушаная, таму ўсё ад гэтага атрымліваецца. Міхаіл Міхайлавіч Захараў кажа, што тыя людзі, якія прайшлі МХЛ, яны гуляюць значна больш адказна, лепей і ў МХЛ хакеісты развіваюцца хутчэй, чым у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь», – упэўнены хакейны агент Андрэй Грум-Гржымайла.

Вось вам, калі ласка. Паводле Файкова, ужо добра, што моладзевую зборную краіны дапусцілі да Экстралігі чэмпіянату Беларусі. Паводле Грум-Гржымайлы, проста гуляць з дарослымі – мала, а на ўдзел у больш моцнай, паводле эксперта, ужо міжнароднай Моладзевай хакейнай лізе, дзе нашыя раней выступалі, сродкаў цяпер ці бракуе, ці шкадуюць. Адсюль і такі сціплы ўзровень тых, хто раптам трапляе ў сапраўдную міжнародную бойку.

Коля «чэмпіён», а ягоны бацька на лаве штрафнікоў. Для каго было гэта шоу?

Аляксандр Пуціла, «Белсат»

Стужка навінаў