NaviBand правялі апошнюю рэпетыцыю перад генеральным прагонам


У Кіеве сёння афіцыйнае адкрыццё Еўрабачання.

А напярэдадні на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2017» у Кіеве адбыліся другая індывідуальная рэпетыцыя і вялікая прэс-канферэнцыя афіцыйнага прадстаўніка Беларусі – групы NaviBand паведаміла прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

У суботу ў беларускіх удзельнікаў было 20 хвілін на апошнюю рэпетыцыю перад генеральным прагонам, падчас якога будзе галасаваць прафесійнае журы. «NaviBand» з’явіліся на сцэне ў канцэртных касцюмах.

NaviBand з кампазіцыяй «Гісторыя майго жыцця» выступяць 11 мая ў другім паўфінале пад нумарам 14.

Украіна стала гаспадыняй 62-га конкурсу песні «Еўрабачанне» пасля перамогі ў 2016 годзе ў Стакгольме Джамалы з песняй «1944».

Украіна прымае конкурс у другі раз – у першы раз гэта было ў 2005 годзе.

Сёлета ў Кіеве не будзе ўдзельніка ад Расеі, прадстаўляць якую павінная была Юлія Самойлава. Украіна забараніла ёй уезд з-за выступу ў Крыме. Сёлета нашыя ўсходнія суседзі нават не будуць трансляваць конкурс.

Паўфіналы «Еўрабачання» пройдуць 9 і 11 траўня, фінал конкурсу адбудзецца 13 траўня 2017 года.

ДД

Стужка навінаў