Гурт Navi прадставіў прадставіў новую песню, запісаную для праекту «Белсату» ды tuzin.fm «Новае пакаленне на Новы год».
«Нам вельмі хацелася перадаць цёплыя і пазітыўныя пачуцці, завязаныя з гэтым святам. У Новы год чалавек павінен адкінуць усё дрэннае, што адбывалася за год, пакінуць у думках толькі лепшае, выказаць падзяку за гэта і накіравацца ў Новы 2016, перагарнуць старонку!», – кажуць Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук. Адмыслова для праекту «Новае пакаленне на Новы год» яны напісалі зусім новы твор. Меркавалася, што Navi праспяваюць яго разам з спеваком Юзары, прадстаўніком Беларусі на сёлетнім конкурсе «Еўрабачанне». Музыкі правялі нават некалькі рэпетыцый і былі гатовыя да запісу, але за дзень да здымак, Юзары нечакана адмовіўся ад удзелу ў праекце. Спявак патлумачыў гэта тым, што мае кантракт з Белтэлерадыёкампаніяй.
Але песня без Юзары нічога ня страціла – Navi самі нішто з сябе дуэт. Арцём і Ксюша з нецярпеннем чакаюць Новы год, які вельмі любяць. «Наагул, склалася традыцыя апошнім часам адзначаць Новы год у іншых краінах, але пры гэтым абавязкова вяртацца дамоў! Мінулы год сустрэлі ў Барліне, напрыклад. Нам цікава глядзець як адзначаюць гэтае свята іншыя ды самім весяліцца!», – кажуць музыкі.
Песня «Новы год» была запісаная для праекту «Новае пакаленне на Новы год», відэавэрсію якога можна паглядзець у ноч з 31 снежня 2015 на 1 студзеня 2016 году на тэлеканале «Белсат» ды на сайце belsat.eu. Пачатак эфіру ў 23.15 (па беларускім часе).
Нечакана год мінуў
Старонкі жыцьця перагарнуў
Толькі лепшае пакінь
Фотаздымкі ў руках тваіх
Пр.
Новы год тут, новы год там
Да нас прыйшоў ён
Новы год тут, новы год там
Да нас прыйшоў ён
Вецер хуткі, мы за ім
Усё навокал і ўнутры зазіхаціць
Колькі фарбаў і падзей
Далучайся і да нас хутчэй
Прыпеў
СБ/МЛ, belsat.eu