Наведнікі Тыдня моды ў Менску перажылі каляровую слепату


Польская дызайнерка Клаўдыя Маркевіч з дапамогай аптычнага падману прыцягвае ўвагу да сацыяльных праблемаў.

У другі дзень Тыдня моды, які гэтымі днямі праходзіць у Менску, можна было пазнаёміцца з калекцыяй «Ахраматопсія» Клаўдыі Маркевіч.[/vc_column_text][vc_single_image image=”389765″ img_size=”medium”][vc_column_text]Клаўдыя Маркевіч – выпускніца факультэту моды і дызайну Лодзінскай акадэміі мастацтваў, стыпендыятка Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Калекцыі Маркевіч не раз бралі ўдзел у вялікіх паказах і высока ацэньваліся публікаю.


Назва калекцыі літаральна адсылае да запушчанай формы каляровай слепаты. Паводле Маркевіч, яе галоўная мэта – даць магчымасць зірнуць на рэчы вачыма людзей, якія пакутуюць гэтым захворваннем ды прыцягнуць увагу грамадства на цяжкасці людзей з парушаным каляровым зрокам.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”389716″ img_size=”large”][vc_column_text]

Скажэнне рэальнасці

У калекцыі выкарыстаныя папулярныя ў «аптычным» мастацтве ўзоры – людзі з каляровай слепатой і без бачаць, па сутнасці, аднолькавую карціну.

«Кожны наведнік адчувае адзін з сімптомаў хваробы», – кажа Маркевіч.

Калекцыя цалкам зробленая ўручную, узоры вышытыя на традыцыйным ткацкім станку, аўтарка актыўна выкарыстоўвае воўну. Маркевіч кажа, што гэты матэрыял сімвалізуе даніну павагі польскай моды 19-га стагоддзя, калі Польшча была галоўным экспарцёрам дадзенага матэрыялу.

Фотагалерэя

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Апроч традыцыйных тэхнік, дызайнерка выкарыстала сучасны лентыкулярны лінзавы друк – новы для індустрыі моды; ён дазваляе больш поўна перажыць аптычную ілюзію.

Кацярына Іванова

Стужка навінаў