«Нават мой кот супраць». Беларусы выказваюцца супраць новага тэрміну Лукашэнкі


Аляксандр Лукашэнка на выбарчым участку 17 лістапада.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

Грамадзяне Беларусі вырашылі адказаць на словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што менавіта ад іх залежыць, ці высоўваць яму ўласную кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

Недавно Александр Лукашенко сказал по телеку: "Это вы думайте – выдвигаться мне на этих выборах или нет". Присылайте свои думки на эл. почту nardeputat@gmail.comили в вацап, вайбе, телеграм+37529 5397676

Opublikowany przez Сергей Петрухин Poniedziałek, 25 listopada 2019

Супольны відэазварот апублікаваў на сваёй старонцы ў «Facebook’у» блогер Сяргей Пятрухін.

«Я супраць вылучэння кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Наколькі мне вядома, гэтае меркаванне падзяляюць усе мае сваякі, блізкія мне людзі. І ў мяне такое адчуванне, што калі б мой кот мог размаўляць, ён таксама б выказаўся супраць», – заявіла адна з удзельніц звароту Таццяна Ігнацьева.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, ці будзе балатавацца на шосты тэрмін
2019.11.17 12:08

Агулам у запісе відэазвароту паўдзельнічалі больш за дзясятак чалавек, у тым ліку сам Сяргей Пятрухін і ягоны калега Аляксандр Кабанаў.

«Дарагі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, я супраць таго, каб вы баластаваліся ў прэзідэнты», – заявіў адзін з аўтараў звароту Аляксей Усцьянцаў.

Hавiны
Лукашэнка заявіў, што беларускую апазіцыю фінансуюць амерыканцы і немцы праз Літву і Польшчу
2019.11.25 16:14

17 лістапада пасля галасавання на выбарчым участку Аляксандр Лукашэнка распавёў і пра асабістыя планы. Кіраўнік краіны заявіў, што плануе ісці на шосты прэзідэнцкі тэрмін у 2020 годзе, а таксама ўзгадаў пра сёмы – у 2025 годзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў