Навальны ў інтэрвʼю Der Spiegel: за атручваннем стаіць Пуцін, іншых версіяў няма


Палітык Аляксей Навальны ў інтэрвʼю нямецкаму часопісу Der Spiegel выказаў меркаванне, што за яго атручваннем стаіць прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Па сцвярджэннях апазіцыянера, у яго няма іншых версіяў здарэння.

Навальны падкрэсліў, што вернецца ў Расею, а яго задача – заставацца чалавекам, які не баіцца.

Сітуацыя вакол аднаго з галоўных апазіцыйных палітыкаў Расеі павінна сёння абмяркоўвацца і на саміце лідараў краін Еўрапейскага Звязу. Некаторыя эксперты не выключалі, што на перамовах будзе ўзнята пытанне аб новых санкцыях супраць Расеі. На гэтым фоне некалькі чальцоў Сената ЗША, у тым ліку кіраўнік камітэту па міжнародных адносінах, накіравалі ліст амерыканскаму прэзідэнту Дональду Трампу з просьбай правесці расследаванне атручвання Навальнага.

Foto: Peter Rigaud / DER SPIEGEL

Нямецкія таксіколагі раней прыйшлі да высновы, што Навальны быў атручаны нервова-паралітычным рэчывам з групы «Навічок». Гэтыя ж звесткі, як сцвярджаецца, пацвердзілі лабараторыі ў Францыі і Швецыі. У Расеі адмаўляюць сам факт атручвання і перакананыя, што падстаў для крымінальнай справы пакуль няма.

AA belsat.eu

Стужка навінаў