Навальны: «Транзіт ўлады будзе вырашаны аб'яднаннем Расеі і Беларусі»


Апазіцыйны расейскі палітык Аляксей Навальны падчас свайго выступу на Форуме Нямцова ў Варшаве адзначыў, што транзіт улады – не стане праблемай для Крамля і можа быць вырашаны шляхам магчымага аб’яднання Расеі і Беларусі, перадае карэспандэнт belsat.eu.

«Усе транзітныя рэчы будуць лёгка вырашаныя магчымым аб’яднаннем Расеі і Беларусі або, па меншай меры, змяненнем канстытуцыі», – падкрэсліў Аляксей Навальны.

Аляксей Навальны падчас выступу на Форуме Барыса Нямцова ў Варшаве. 9 кастрычніка 2019. Крыніца фота – Twitter.com/SobolLubov

Таксама апазіцыйны палітык адзначыў, што ў Крамля не ўзнікне праблем і з пошукам пераемніка.

«Цяпер як мінімум два чалавекі — Сяргей Шайгу і Сяргей Лаўроў — якія ва ўмовах нядопуску апазіцыйных кандыдатаў выйграюць выбары з такім жа вынікам, як і Пуцін», — падкрэсліў апазіцыянер.

Навальны заявіў, што шанцы заняць месца Пуціна ёсць і ў мэра Масквы Сяргея Сабяніна.

Калі пытанне транзіту ўлады і пошук пераемніка – не праблема для Крамля, то адзінае, што для Уладзіміра Пуціна застаецца непасільным, на думку апазіцыянера, гэта забеспячэнне эканамічнага росту.

Абноўлена
«Пуцін баіцца». ФБК Навальнага прызналі замежным агентам
2019.10.09 13:14

У Варшаве 9-10 кастрычніка праходзіць штогадовы Форум Барыса Нямцова — канферэнцыя, якая аб’ядноўвае палітыкаў, актывістаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі і журналістаў, якія падзяляюць ліберальныя каштоўнасці і зацікаўленых у наладжванні дыялогу паміж расейцамі і еўрапейцамі. Форум прысвечаны спадчыне Барыса Нямцова, былога першага віцэ-прэм’ера ўрада Расіі і лідэра апазіцыі, забітага ў 2015 годзе.

СО/АА belsat.eu

Стужка навінаў