Навальны распавёў пра крымінальныя сувязі сыноў генпракурора Расеі (ВІДЭА)


Фонд барацьбы з карупцыяй расейскага апазіцыйнага палітыка апублікаваў фільм пра бізнес-імперыю Юрыя Чайкі і ягоную сям’ю. Паўтарагадовае расследаванне ўмясцілася ў 44-хвілінную стужку.

Фільм складаецца з пяці частак. Кожная збыткуе падрабязнасцямі пра сувязі сыноў Чайкі са злачынным светам. Аўтары стужкі выявілі замежныя актывы бізнесменаў, сувязь з бандамі, рэйдарскія захопы, запужванні і нават забойствы.

У фільме фігуруе таксама і адзін з сыноў кіраўніка Беларусі Віктар Лукашэнка (яго можна пабачыць у кампаніі з Арцёмам Чайкай на 31-ай хвіліне).

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў