Навальнага заблакавалі. Палітык прапануе сваім прыхільнікам «растлумачыць» карупцыянерам сутнасць «эфекту Стрэйзэнд»


Расейскія ўлады ўнеслі ў «чорны спіс» старонку з расследаваннем «справы Насты Рыбкі», якое зрабіў апазіцыйны палітык Аляксей Навальны і Фонд барацьбы з карупцыяй.

Такое рашэнне прыняў «Роскомнадзор», спаслаўшыся на пастанову раённага Усць-Лабінскага суда Краснадарскага краю (родны горад алігарха Алега Дзерыпаскі – аднаго з галоўных герояў расследавання).

«У адказ на гэты ахрэнеўшы і нахабны акт цэнзуры заклікаю ўсіх распаўсюджваць гэты ролік [відэа расследавання. – Заўв. Belsat.eu] паўсюль, дзе толькі можна. Давайце растлумачым Дзерыпаску, Прыходзьку і ўсім іхным жулікам, якія іх абслугоўваюць, што такое «эфект Стрэйзанд», – заклікае Аляксей Навальны.

Эфект Стрэйзэнд (англ. Streisand effect) – сацыяльны феномен, сутнасць якога заключаецца ў спробе прыбраць інфармацыю з публічнага доступу (цэнзура), але гэта прыводзіць да папулярызацыі інфармацыі.

Нагадаем, што дзяўчына з Бабруйску (псеўданім – Наста Рыбка), якая працуе ў эскорт-паслугах выпадкова (не ўсе падзяляюць такое меркаванне) выкрыла карупцыйныя сувязі намесніка старшыні ўраду РФ Сяргея Прыходзькі і алігарха Алега Дзерыпаскі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў