Навальнага выпусцілі пасля 30 содняў арышту


Аляксей Навальны пасля месяцу ў СІЗА. Фота https://t.me/worldprotest

Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны раніцай 23 жніўня выйшаў з спецпрыёмніка, дзе адбываў 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведамляе «Дождь».

Суд арыштаваў Навальнага на 30 сутак за заклік выйсці на няўзгодненую акцыю ля мэрыі Масквы 27 ліпеня.

Hавiны
Навальны накіраваў заяву ў Следчы камітэт аб атручванні ў спецпрыёмніку
2019.08.01 21:26

28 ліпеня палітыка шпіталізавалі з спецпрыёмніка ў больніцу №64. Ягоная лекарка Анастасія Васільева назвала прычынай шпіталізацыі «дзеянні нявызначаных хімічных рэчываў». Але на наступны дзень Навальнага выпісалі, дыягнаставаўшы яму кантактны дэрматыт.

22 жніўня з’явілася інфармацыя пра магчымасць падаўжэння тэрміну арышту на час, праведзены палітыкам у больніцы. Але суд не задаволіў хадайніцтва начальнік спецпрыёмніка.

Hавiны
СК Расеі завёў крымінальную справу аб адмыванні грошай праз фонд Навальнага
2019.08.03 18:51

За час знаходжання Навальнага пад арыштам у дачыненні да Фонду барацьбы з карупцыяй, які ён узначальвае, была распачатая крымінальная справа.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў