Наўздагон «Еўрабачанню»: не прапусціце крымскія дні на «Белсаце»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMmhIZnJHaW5hVUUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Калі вы хочаце даведацца больш пра гісторыю, аб якой спявала пераможца «Еўрабачання» Джамала, ад серады глядзіце па вечарах фільмы на «Белсаце».

Серада, 18 траўня, – дзень памяці ахвяраў сталінскай дэпартацыі крымскіх татараў. Сведкі тых страшных падзеяў, якія дажылі да нашых дзён, не думалі, што гісторыя паўторыцца. Пра драматычны лёс народу распавядаюць тры фільмы.

Гэта дакументальныя стужкі: «Калі гэты вецер сціхне» і «Востраў Крым. Дэжавю» і адна – мастацкая: «Хайтарма». Паглядзець іх вы можаце ў онлайн-трансляцыі на нашай старонцы. 

Серада, 18 траўня, 22:05. «Калі гэты вецер сціхне»

Фільм распавядае пра крымскататарскую сям’ю, якая жыве на тэрыторыі акупаванага Крыму. Праз прызму чатырох асабістых гісторый ён паказвае лёс мноства людзей, якія жывуць пад ціскам палітычнага рэжыму. Асноўны матыў стужкі – не рэжым сам па сабе, а яго наступствы, што адбіваюцца на лёсах звычайных людзей, якія проста жадаюць жыць, кахаць і мець сямʼю.

Пасля анексіі Крыму Расеяй шмат хто з крымскіх татараў уцёк з акупаванай тэрыторыі. Большасць з іх змагаліся супраць расейскіх уплываў на паўвостраве, за што ім пагражала помста з боку Крамля. Даносы, перакупы, запужванне – тыя метады, якія выкарыстоўвае расейскі ўрад у адносінах да крымскіх татараў. Іх духоўны і палітычны лідар Мустафа Джамілеў быў вымушаны ўцячы з Крыму. Уезд назад яму забаранілі, хоць там засталася ягоная сям’я.

Тое, што адбываецца цяпер, ужо мела месца ў гісторыі. У 1944 годзе паводле загаду Сталіна крымскіх татараў масава забівалі або дэпартавалі. Усё гэта засталося ў памяці прадстаўнікоў старэйшага пакалення. У 1980-я, калі развальваўся СССР, крымскія татары пачалі вяртацца на Радзіму. У 2014-м яны зноў вымушаны яе пакідаць.

Рэж. Аньеля Астрыд Ґабрыель, Тарас Дронь, 2015 г., Польшча–Украіна

Чацвер, 19 траўня, 22:35. «Хайтарма»

У цэнтры сюжэту фільма – лётчык, двойчы герой Савецкага Саюзу, Аметхан Султан. У траўні 44-га года пасля вызвалення Севастопаля Аметхан адпраўляецца ў адпачынак у родную Алупку. На яго вачах 18 траўня і пачынаецца дэпартацыя крымскіх татараў.

Рэж. Ахтэм Сейтаблаеў, 2012 г., Украіна

Пятніца, 20 траўня, 22:20. «Востраў Крым. Дэжавю»

У 1979 годзе Васіль Аксёнаў напісаў прарочую антыўтопію «Востраў Крым» пра тое, як Крым просіць аб далучэнні да СССР. Ігар Чайка ў сваім фільме намагаецца выяўляе прычыны крымскага крызісу–2014, пачынаючы з 2010 года, калі ў выбарах перамагае Віктар Януковіч. Рэжысёр паказвае, што адбывалася на паўвостраве цягам апошніх гадоў: адкрыццё Дому Масквы, выдаванне расейскіх пашпартоў, развіццё прарасейскіх настрояў у рэгіёне.

Рэж. Ігар Чайка, 2014 г., Украіна

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў