Нацыянальны статыстычны камітэт: за 6 гадоў беларуская прамысловасць страціла 200 000 працаўнікоў


Пра гэта паведамляецца ў статыстычным зборніку «Прамысловасць Рэспублікі Беларусь 2017».

Паводле «Белстату», у 2011 годзе ў айчыннай прамысловасці працаваў 1 млн 84 тысячы чалавек. У 2016 годзе колькасць работнікаў прамысловасці скарацілася да 895 000.

Афіцыйная статыстыка ўказвае на зніжэнне і колькасці прамысловых прадпрыемстваў. З 2011 па 2016 у Беларусі стала на 584 прамысловыя прадпрыемствы менш.

Доля нізкатэхналагічных прамысловых прадпрыемстваў вырасла з 26,7% да 35,1%, а сярэднетэхналагічныя прадпрыемствы сталі займаць меншую долю ў структуры беларускай прамысловасці. Доля высокатэхналагічных прадпрыемстваў вырасла з 1,7 % да 2,9 %, паведамляе «Белстат».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў