Нацыянальны аэрапорт Менск назваў самыя пунктуальныя авіякампаніі


Нацыянальны аэрапорт Менск

Нацыянальны аэрапорт Менск вызначыў самыя пунктуальныя кампаніі за студзень 2018 году.

Пра гэта аэрапорт паведаміў на сваім афіцыйным сайце.

Сярод авіякампаніяў, якія выконваюць 100 і больш рэйсаў штомесяц, самай пунктуальнай прызналі «UTair». Перавозчык з паказнікам пунктуальнасці 78,9 % выканаў без затрымак 90 са 114 рэйсаў.

Сярод авіякампаніяў, якія выконваюць менш за 100 рэйсаў штомесяц, самай пунктуальнай прызналі «AirBaltic», якая выканала без спазненняў 34 з 36 рэйсаў і мае паказнік пунктуальнасці 94,4 %.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак airport.by

Глядзі таксама
Каментары