Нацыянальная асамблея Венесуэлы ўхваліла закон аб «пераходзе да дэмакратыі»


Парламент Венесуэлы, які цяпер кантралюе апазіцыя, прыняў закон аб «пераходзе да дэмакратыі» і «аднаўленні канстытуцыйнага парадку» у краіне. Адпаведная інфармацыя з’явілася ў Twitter парламента.

«Нацыянальная асамблея прыняла закон, які рэгулюе пераход да дэмакратыі і аднаўленне канстытуцыйнага парадку ў Баліварыянскай Рэспубліцы. Было дадзена распараджэнне неадкладна апублікаваць яго ў афіцыйнай газеце парламента», – цытуе паведамленне ТАСС.

Лідар апазіцыі Хуан Гуаідо у сваім Twitter пракаментаваў прыняцце гэтага закона.

«З яго дапамогай мы ўсталёўваем падставы для пераходу да дэмакратыі і спынення ўзурпацыі ўлады», – напісаў Хуан Гуаідо.

Восем еўрапейскіх краін прызналі Гуаідо легітымным прэзідэнтам Венесуэлы

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары