Крэдыты стануць танней. Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання


Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэнне знізіць стаўку рэфінансавання да 9 % гадавых. Новаўвядзенне ўступіць у сілу з 20 лістапада, паведамляецца на сайце галоўнай фінансавай установы краіны.

Стаўка рэфінансавання зніжаецца з 9,5 % да 9 % гадавых. Такое рашэння пранятае падчас паседжання кіраўніцтва Нацбанку ў грашова-крэдытнай палітыцы. Нагадаем, што некаторыя крэдыты прывязаныя менавіта да стаўкі рэфінансавання. То бок запазычваць грошы ў банкаў стане танней.

У ведамстве адзначаюць, што цягам трэцяга кварталу гэтага года запаволілася інфляцыя, а гадавы рост коштаў адбываецца ў межах прагнозу. Таму зніжэнне стаўкі рэфінансавання захавае нейтральны характар грашова-крэдытнай палітыкі.

Hавiны
Стаўка рэфінансавання змяншацца не будзе, прынамсі ў бліжэйшыя тры гады
2019.02.02 07:00

Зніжэнне стаўкі рэфінансавання можа павялічыць попыт на банкаўскія пазыкі, знізіць кошт крэдытаў, а таксама паспрыяе бізнес-актыўнасці ў эканоміцы. Але Нацбанк вядзе паступовае зніжэнне адсоткаў па крэдытах. Яшчэ ў пачатку гэтага года начальнік упраўлення эканамічнага аналізу Нацбанку Андрэй Кацегаў выказваў меркаванне, што стаўка па крэдытах да канца 2019 года захаваецца на ўзроўні 10 %.

На пачатку 2017 года стаўка рэфінансавання складала 18 %.

Hавiны
Банкі збіраюцца выдаваць крэдыты пад 100 % гадавых
2011.11.10 12:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў