Нацбанк: З другога паўгоддзя інфляцыя запаволіцца


Праўленне Нацыянальнага банку Беларусі на паседжанні 24 красавіка абмеркавала пытанні забеспячэння цэнавай і фінансавай стабільнасці ў краіне.

Паседжанне Нацбанку.
Фота: nbrb.by

Сёлета стаіць задача абмежаваць інфляцыю ў межах 5 % пасля таго, як у 2018 годзе яна склала 5,6 %. Аднак у першым квартале тэмпы росту спажывецкіх цэн паскорыліся. У Нацбанку адзначылі, што гэта абумоўлена перадусім часовымі фактарамі, уплыў якіх паступова слабее.

Зараз дынаміка інфляцыйных паказнікаў складваецца ў межах прагнознай траекторыі, і з трэцяга квартала 2019 года інфляцыя пачне набліжацца да мэтавага ўзроўню, адзначылі ў рэгулятары.

Hавiны
ЕАБР: У Беларусі паскорыцца рост цэнаў
2019.04.22 17:01

Манетарныя ўмовы пры гэтым застаюцца нейтральнымі. Узроўні працэнтных ставак і абменнага курсу спрыяюць дасягненню мэтавага параметру па інфляцыі і падтрымліваюць дзелавую актыўнасць у краіне.

Нацбанк збіраецца працягваць сумесную з урадам працу па забеспячэнні цэнавай і фінансавай стабільнасці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў