Нацбанк выпусціў у абарачэнне новыя двухрублёвыя манеты


28 снежня Нацыянальны банк выпусціў у абарачэнне памятныя манеты серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі», якія з’яўляюцца законным плацежным сродкам у нашай краіне, паведамляе nbrb.by.

Манеты наміналам 2 рублі, вырабленыя са сталі, пакрытай меддзю і латунню (кальцо), і сталі, пакрытай меддзю і нікелем (сярэдзіна).

Манеты «Мірскі замак», «Замак Радзівілаў. Нясвіж», «Палац Румянцавых і Паскевічаў. Гомель», «Камянецкая вежа», «Мікольская царква. Магілёў», «Сафійскі сабор. Полацк» выйшлі тыражом па 25 000 штук.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў