Нацбанк: у Беларусі паскорыўся рост цэнаў на бензін


У красавіку ў Беларусі працягнулася запаволенне інфляцыйных працэсаў, пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку. Гадавы прырост спажывецкіх коштаў знізіўся на 0,3 адсоткавага пункта і склаў 5,5 %. Адносна сакавіка спажывецкія цэны ў красавіку выраслі на 0,04 %.

Hавiны
У Беларусі найбольш падаражэлі капуста і цыбуля
2019.05.14 09:46

Запаволіўся рост коштаў на паслугі і харчовыя тавары, на якія не ўплываюць цэнавае рэгуляванне і сезонныя фактары. Адбылося гэта, дзякуючы зніжэнню ў гадавым вымярэнні кошту паслуг паветранага транспарту і турызму. Таксама пасля рэзкага падаражэння ў апошнія тры месяцы зніжаюцца кошты на мяса і мясапрадукты. Цэны на нехарчовыя тавары, апроч рэгуляваных пазіцый, з другога паўгоддзя 2017 года амаль не змяняюцца ў гадавым вымярэнні.

Аб’ектыў
Шэсць месяцаў – у чатыры. Інфляцыя расце ўдарнымі тэмпамі
2019.05.14 22:20

Гадавы прырост рэгуляваных цэн і тарыфаў у красавіку амаль не змяніўся і склаў 8,1 % (8,2 % у сакавіку). Але ў гадавым вымярэнні паскорыліся тэмпы росту коштаў на аўтамабільнае паліва, што амаль цалкам нівелявала запаволенне росту коштаў іншых рэгуляваных пазіцый (паслугаў ЖКГ, сувязі).

Рост цэнаў на плодаагароднінную прадукцыю запаволіўся да 4 % у красавіку да красавіка 2018 года (4,7 % у сакавіку да сакавіка 2018 года). Але захоўваецца паскораны рост коштаў на белакачанную капусту, рэпчатую цыбулю, памідоры, моркву.

Hавiны
У Беларусі стварылі дадатковую структуру для кантролю цэнаў
2019.05.15 08:35

МГ belsat.eu

Стужка навінаў