Нацбанк скасаваў часовую адміністрацыю ў «Белгазпрамбанку»


Белгазпромбанк. Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.euПраўленне Нацыянальнага банку 9 снежня пастанавіла спыніць дзейнасць часовай адміністрацыі для кіравання «Белгазпрамбанкам».

Апошні дзень працы часовай адміністрацыі ў «Белгазпрамбанку» – 10 снежня.

«Рашэнне аб спыненні дзейнасці часовай адміністрацыі прынятае з улікам дасягнення названых мэтаў і абрання саветам дырэктараў ААТ «Белгазпрамбанк» новага складу праўлення», – заявілі ў Нацбанку.

На сайце «Белгазпрамбанку» пра гэта нічога не паведамляецца.

Hавiны
На Br 1 млрд зменшыліся актывы. Ермакова распавяла пра будучыню «Белгазпрамбанку»
2020.11.24 14:44
  • Праблемы ў «Белгазпрамбанку» пачаліся 11 чэрвеня – праз месяц пасля таго, як пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заявіў цяпер ужо былы кіраўнік банку Віктар Бабарыка. Больш за 20 чалавек, уключаючы самога прэтэндэнта, праходзяць па крымінальнай справе. Іх абвінавачваюць у адмыванні грошай, ухіленні ад платы падаткаў, ашуканстве, дачы і атрыманні хабару.
  • Ад 15 чэрвеня Нацбанк увёў у «Белгазпрамбанку» уласную адміністрацыю. Зараз на чале аднаго з найбуйнейшых прыватных банкаў краіны стаіць Надзея Ермакова.
  • Акцыянеры «Белгазпрамбанку» лічаць, што адміністрацыю банку змянілі незаконна.
  • За час кіравання часовай адміністрацыі актывы банку зменшыліся прыкладна на Br 1 млрд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў