Нацбанк рэкамендуе банкам не выплочваць дывідэнды, каб фінансаваць рэальны сектар


Нацыянальны банк Беларусі рэкамендуе банкам краіны, у тым ліку з замежным капіталам, не выплочваць дывідэнды за 2019 год, каб захаваць фінансы на фоне вонкавых шокаў, паведамляе прэсавая служба рэгулятара.

Нацыянальны банк распрацаваў шэраг «контрцыклічных захадаў, скіраваных на павышэнне магчымасцяў банкаў па захаванню фінансавага падтрымання рэальнага сектару эканомікі ва ўмовах павышанага ўплыву вонкавых негатыўных фактараў».

«Нацыянальным банкам на адрас наглядальных радаў банкаў будуць накіраваныя рэкамендацыі ў аспекце прыярытэтнага накіравання ў 2020 годзе прыбыткаў за 2019 год і неразмеркаванага прыбытку мінулых гадоў у рэзервовы і статутны фонды, а таксама неажыццяўлення ў бягучым годзе выплат дывідэндаў акцыянерам», – гаворыцца ў паведамленні Нацбанку.

Сярод іншых захадаў Нацбанк да 31 снежня змякчыў некаторыя патрабаванні да банкаў. У прыватнасці, пры класіфікацыі актываў, схільных да крэдытнай рызыкі, банкі атрымалі права не пералічваць запазычанасці ў замежнай валюце. Акрамя таго, максімальны памер рызыкі на аднаго пазычальніка павялічаны з 25 % да 35 % ад нарматыўнага капіталу банку.

Hавiны
Беларускі рубель працягвае падаць
2020.03.18 14:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў