Нацбанк растлумачыў, чаму кошты рэзка пачалі расці


Павелічэнне гадавых тэмпаў росту спажывецкіх коштаў у траўні бягучага году абумоўлена хуткай дынамікай сезонных коштаў і базавай інфляцыі пры захаванні тэмпу росту рэгуляваных коштаў і тарыфаў практычна на ранейшым узроўні, паведамляецца ў аглядзе Нацбанку.

Гадавая базавая інфляцыя ў траўні 2019 году паскорылася да 5,2 % (4,6 % месяцам раней). Прычынаю росту коштаў стала неспрыяльная кан’юнктура рынку сельскагаспадарчай прадукцыі. З боку нехарчовых тавараў асноўны ўплыў на дынаміку індыкатара ў траўні 2019 году зрабіў рост коштаў на абутак.

Такім чынам трэндавая інфляцыя паскорылася на 0,3 % у гадавым вымярэнні і склала 4,6 % у траўні бягучага году. Сярэдняя інтэнсіўнасць прыросту спажывецкіх коштаў таксама склала 4,6 %.

Гадавыя тэмпы росту коштаў і тарыфаў у апошнія тры месяцы захоўваюцца практычна на адным узроўні. У траўні сёлета іх прырост у гадавым выразе павялічыўся на 0,1 % і склаў 8,2 %. Асноўны ўклад у гадавы прырост коштаў і тарыфаў надалей уносіць павышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва.

Рост коштаў на плодаагароднінную прадукцыю ў гадавым вымярэнні паскорыўся з 4 да 9,5 % у траўні бягучага году. Больш высокія гадавыя тэмпы росту коштаў у цэлым па групе шмат у чым абумоўленыя ўплывам нізкага ўраджаю асобных культураў у мінулым годзе, што выяўляецца ў паскораным росце коштаў адпаведных пазіцыяў спажывецкага рынку (цыбуля, морква, часнык). Таксама адносна траўня мінулага году адзначаецца значнае паскарэнне росту коштаў на бананы, бульбу, агуркі свежыя.

Аб’ектыў
1 траўня вырастуць заробкі, пенсіі – і кошты
2019.04.30 22:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў