Нацбанк пашырыў магчымасці выкарыстання картак


У Беларусі пашыраюцца магчымасці выкарыстання банкаўскіх картак і ўзмацняецца абарона інтарэсаў іх трымальнікаў. Адпаведныя меры прадугледжаны пастановай Праўлення Нацыянальнага банку ад 18 мая № 155, паведамілі ў Нацбанку.

Дакумент дазваляе банкам-экваерам і арганізацыям гандлю (сэрвісу) уключаць у дамову парадак і ўмовы выдачы наяўных грошай трымальнікам картак у арганізацыях гандлю (сэрвісу). Выдача можа ажыццяўляцца ў арганізацыях гандлю і сэрвісу, размешчаных на сяле, у малых гарадскіх паселішчах, а таксама па-за населеных пунктаў. З 1 студзеня 2022 года гэтая паслуга можа надавацца па ўсёй краіне.

Выдаваць наяўныя грошы ў арганізацыях гандлю (сэрвісу) будуць з выкарыстаннем касавага абсталявання пры наяўнасці дастатковай даступнай сумы грошай на рахунку, доступ да якога забяспечваецца карткай, а таксама дастатковай для выдачы сумы наяўных грошай, якая можа быць праведзена праз касу.

Hавiны
У Беларусі дазволілі здымаць грошы з картак праз касы крамаў. Але не ўсюды
2020.05.19 10:45

Пастанова таксама ўрэгулявала пытанне адлюстравання па ліку аперацыі ў беларускіх рублях пры выкарыстанні карткі, разлік па якой ажыццяўляецца пры ўдзеле замежнага банку. Напрыклад, безнаяўнай платы за паслугу Яндекс.Такси, Uber або платы за тавар, працу, паслугу, што рэалізуюцца ў арганізацыі па-за межамі Беларусі, цана на якія выражана ў беларускіх рублях.

Цяпер усе аперацыі ў беларускіх рублях будуць адлюстроўвацца па ліку, доступ да якога забяспечваецца карткай, у беларускіх рублях у суме, роўнай цане тавару, работы, паслугі, без уліку курсавых розніц, якія ўзнікаюць пры разліках па такіх аперацыях за кошт удзелу ў ланцужку разліку замежнага банку.

Уводзяцца дадатковыя патрабаванні да банку-эмітэнту, каб забяспечыць паўнату і своечасовасць давядзення інфармацыі, звязанай з аказаннем банкаўскіх паслуг.

Аб’ектыў
«Халявы» не будзе – банкі перасталі пазычаць грошы
2020.05.06 23:06

Гэтак, у выпадку змены «адчувальных» умоў дамовы аб выкарыстанні карткі (пералік ці памеры ўзнагародаў з кліента), і наяўнасці абавязкі ў банку-эмітэнту апавяшчаць кліента пра такія змены з выкарыстаннем толькі электронных каналаў інфармавання ўводзіцца патрабаванне аб паведамленні кліента пра такія змены з выкарыстаннем індывідуальнага электроннага канала інфармавання (SMS, push-апавяшчэнне, паведамленне праз месэнджэры, электронную пошту, інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг), які падвышае верагоднасць давядзення інфармацыі непасрэдна да кліента.

Каб забяспечыць рэалізацыю права кліента на вяртанне грошай за аперацыі, не санкцыянаваныя ім, уводзіцца патрабаванне аб бясплатнай падачы і разглядзе заявы трымальніка карткі банкам-эмітэнтам у выпадку пакрыцця кліенту спісаных грошай па аперацыях, не санкцыянаваным ім.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў