Нацбанк не збіраецца дазваляць разлікі ў крыптавалютах у Беларусі


Пытанне дазволу разлікаў у крыптавалютах у Беларусі не разглядаецца, заявіў старшыня праўлення Нацбанка Павел Калавур.

«Што тычацца крыптавалют, то пытанне дазволу разлікаў у крыптавалютах за тавары, работы, паслугі на тэрыторыі Беларусі ў прынцыпе не разглядаецца», – сказаў кіраўнік Нацбанку на адкрыцці XIV Міжнароднага форуму па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях.

Крыптавалюты – гэта электронная валюта, стварэнне і кантроль за якой базуецца на крыптаграфічных метадах. На сённяшні дзень найбуйнейшая ў свеце электронная валюта біткойн паводле рынкавай капіталізацыі дасягнула курсу $ 5 363.

Эканамісты пры гэтым папярэджваюць, што інвестыцыі ў крыптавалюту – рызыкоўныя, а рынак ніхто не рэгулюе.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

 

Стужка навінаў