Нацбанк назваў прычыны інфляцыі


Нацыянальны банк Беларусі патлумачыў, чаму ў 2020-м інфляцыя перавысіла прагнозныя паказнікі. Рэгулятар запланаваў рост коштаў за год не больш за 5 %, але ў выніку спажывецкія кошты выраслі на 7,4 %.

Нацыянальны банк Беларусі лічыць, што рост спажывецкіх коштаў у 2020 годзе звязаны з шэрагам прычынаў. Гэта і пагаршэнне эканамічных настрояў, рост інфляцыйных і дэвальвацыйных чаканняў беларусаў, а таксама шок прапановы на асобныя харчы. У аглядзе Нацбанку тлумачыцца, што садавіна і гародніна наагул падаражэлі на 16 %.

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка дапускаў, што калі інфляцыя ў Беларусі па выніках 2020 года не перакрочыць 10 %, то гэта будзе добрым вынікам.

Hавiны
ПДВ паднялі ўдвая. Вось якія кандытарскія вырабы падаражэюць у Беларусі
2021.01.11 10:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў