Кіраўнік Нацбанка: Пра адзіную валюту з Расеяй гаворкі няма


У межах дарожнай мапы па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расеі галоўныя банкі краінаў дамовіліся пра ўніфікацыю манетарнай палітыкі. Пры гэтым размовы пра ўвядзенне адзінай валюты няма.

«Мы прынцыпова дамовіліся з Цэнтрабанкам Расеі гарманізаваць грашова-крэдытныя палітыкі па асобных пытаннях. У Беларусі і ў Расеі павінен быць адзін рэжым манетарнай палітыкі – гэта таргетаванне інфляцыі», – цытуе interfax старшыню Нацбанку Беларусі Паўла Калаура.

Кіраўнік Нацбанку адзначыў, што Беларусь з 1 студзеня 2021 году мае перайсці на рэжым таргетавання інфляцыі (комплекс захадаў з мэтай кантролю ўзроўню інфляцыі ў дзяржаве). Такая захада неабходная для таго, каб інфляцыя ў двух краінах была прыкладна на аднолькавым узроўні. Кіраўнік Нацбанка таксама адзначыў, што наша краіна не адмовіцца ад нацыянальнай валюты ў межах саюзнай дзяржавы.

«Размовы, якія ні на чым не заснаваныя. Яны хвалююць грамадскасць, фармуюць павышаныя інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні. Але такога кшталту выказванні ніякіх падставаў не маюць! У межах ЕАЭС мы разглядалі пытанне аб фармаванні адзінага рынку – гаворкі пра нейкія наднацыянальныя валюты няма», – цытуе «Наша ніва» словы кіраўніка Нацбанку.

Hавiны
Лукашэнка сціпла падзякаваў Нацбанку за фінансавую палітыку
2019.02.07 11:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў