NATO – Расея: заўтра вайна?




Згодна з сакрэтным Планам абароны Расейскай Федэрацыі і ацэнкамі пагрозаў, пра якія даклаў начальнік генштаба генерал Герасімаў. «Пагроза вайны імкліва нарастае і будзе нарастаць да 2030 г. Расея рыхтуецца да вялікай вайны, якая практычна непазбежная. Асноўныя праціўнікі – гэта ЗША і іх саюзнікі па NATO», – заявіў ваенны аглядальнік «Новой газеты» Павел Фельгенгаўэр у студыі міжнароднага ток-шоу «Тэрыторыя праўды», якое вядуць Віталь Портнікаў (Украіна) і Святлана Калінкіна (Беларусь).

На Захадзе пасля 2014 г. таксама пачалі рыхтавацца да вайны.

«Мы цяпер у канфлікт з Расеяй. Гэта не гарачы канфлікт для ЗША, але ён увесь час становіцца ўсё больш і больш гарачым, і нам здаецца, што Расея, відавочна, хоча ўзнавіць сваю Імперыю, якая будзе заснаваная на бліжэйшым замежжы. Яны спрабуюць распаўсюджвацца далей, каб падарваць сітуацыю ў ЗША, гэта здолела б развязаць ім рукі ў сябе ў найбліжэйшым для Расіі замежжы», каментуе Рэй Вуйцік, палкоўнік у адстаўцы, кіраўнік Цэнтру аналізу Еўрапейская палітыкі ў Варшаве.

  • Як Расея і NATO рыхтуюцца да вайны і наколькі рэальны поўнамаштабны ўзброены канфлікт?
  • Як беларусаў могуць уцягнуць ў вайну, на чыім баку яна будзе і ў чым галоўная слабасць Беларусі?
  • Як можа эскалацыя расейска-украінскага канфлікту стаць прычынай адкрытага сутыкненне NATO і Расеі?
  • Якая розніца паміж бяспекай краін NATO і дзяржаў, што не ўваходзяць у Альянс, але мяжуюць з Расеяй?
  • Чаго варта баяцца, калі не вайны?

Пра гэта дыскутуюць вядоўцы і эксперты новага сезону міжнароднага ток-шоу «Тэрыторыя праўды», прысвечанага 20-м угодкам пашырэння Альянсу на Усход і 70-годдзю заснавання NATO.

У праграме ўдзельнічаюць:

  • Рэй Вуйцік, Кіраўнік Цэнтру аналізу еўрапейскай палітыкі ў Варшаве, былы ваенны аташэ Злучаных Штатаў Амерыкі ў Польшчы, ЗША.
  • Андрэй Паротнікаў, вайсковы аглядальнік, кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog, Беларусь.
  • Павел Фельгенгаўэр, вайсковы аглядальнік «Новай газеты», аналітык The Jamestown Foundation, Расея.
  • Уладзімір Фясенка, палітолаг, кіраўнік Цэнтру прыкладных палітычных даследаванняў «Пента», Украіна.

На працягу сакавіка кожную сераду а 21:25 глядзіце «Тэрыторыю праўды» у эфіры нашага тэлеканала, а затым на старонцы belsat.eu і YouTube-канале Вот так.

 

Як Расея абудзіла NATO і што зрабіў Альянс у адказ?

NATO супраць тыраніі. Першая вайна за правы чалавека

«Тэрыторыя праўды». Чаму СССР прайграў NATO?

Глядзі таксама
Каментары