НАТАўскія танкі ў Вільні і Беластоку – прапагандысцкі ход


Паўночнаатлантычнаму альянсу трэбна шмат часу, каб сабрацца ў кулак, а беларускае і расейскае войска ўжо гатовае да працы ў рэжыме мабілізацыі, – падкрэсліў у размове з «Белсатам» беларускі вайсковы эксперт Аляксандр Алесін, адказваючы на пытанне пра вайсковыя пагрозы для Беларусі.

Краінаў Балтыі і Польшча баяцца гібрыднай вайны як ва Украіне і ўзмацняюць сваю супрацу з НАТА, разлічваючы на дапамогу Паўночнаатлантычнага альянсу ў выпадку расейскай агрэсіі, тлумачыць Алесін.п

«Нарошчванне там вайсковага патэнцыялу мае перш за ўсё прапагандысцкі характар, а не палітычны. З вайсковага пункту гледжання іх бяспека нязначна ўзрасла, бо нават тыя войскі НАТА, якія былі ўведзеныя на тэрыторыю краінаў Балтыі, не змогуць гарантаваць ім бяспеку ў выпадку ўдару Расеі», – кажа эксперт.

Пару НАТАўскіх танкаў на мяжы з Беларуссю не ў стане канкураваць нашым баявым патэнцыялам. У Беларусі 45 000 гатовых да вайны жаўнераў, 1500 танкаў і больш за 1000 крупнакаліберных артылерыйскіх сістэмаў, штурмавікі СУ-25 ды рэактыўныя сістэма «Смерч».

belsat.eu

Стужка навінаў