Наталля Кісель знялася з выбараў


Патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты, прадпрымальніца Наталля Кісель выходзіць з перадвыбарчай кампаніі. Пра гэта паведамляе TUT.BY.

Асацыяцыі грузаперавознікаў, пры падтрымцы якой вылучалася Кісель, разаслала ў рэдакцыі СМІ ліст, дзе распавядаецца, што зняцца з выбараў планавалася ад самага пачатку.

Як патлумачыў TUT.BY кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргей Штода, кандыдат, на карысць якога планавала зняцца Кісель, быў вызначаны – ім мусіў стаць Алег Гайдукевіч.

«Пра гэта ўсе ведалі, Гайдукевіч ведаў з першага дня. Калі б ён браў удзел, мы б на карысць яго [зняліся]. Мы наагул не планавалі браць удзел у выбарах да канца», – сказаў Штода.

Абноўлена
Алег Гайдукевіч зняўся з прэзідэнцкіх выбараў
2020.05.26 15:22

У ініцыятыўную групу Кісель уваходзіла 147 чалавек, Наталля асабіста не прымала ўдзел у зборы подпісаў і пікетаў у буйных гарадах яе каманда не ладзіла. Аднак Сяргей Штода абвесціў раней пра тое, што ім удалося сабраць 108 тысяч подпісаў за вылучэнне Наталлі Кісель кандыдатам у прэзідэнты.

Як адзначаецца ў лісце Асацыяцыі грузаперавознікаў, сабраныя за Кісель галасы цяпер прапаноўваецца «умоўна» размеркаваць паміж 7-ю іншымі кандыдатамі. У «спіс сямі» трапіў Гайдукевіч (хаця ён зняўся з выбараў раней), але чамусьці не трапіў Віктар Бабарыка.

Hавiны
Наталля Кісель: Спарынг-партнёр Аляксандра Рыгоравіча? Гэта высокая ацэнка!
2020.05.30 11:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў