Наталля Качанава зрабіла высновы з трагедыі ў Стоўбцах: «Трэба дзяцей адарваць ад камп'ютараў»


Трагедыя ў Стоўбцах павінна паслужыць сігналам для ўсіх, і асабліва прадстаўнікоў сістэмы адукацыі, – выхаваўчая работа павінна быць у прыярытэце. Пра гэта заявіла кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.

«Быў рэспубліканскі педагагічны савет, прэзідэнт тады расставіў усе акцэнты. Казалі пра падрыхтоўку, выхаванне. І што адбываецца? – задала рытарычнае пытанне Наталля Качанава. – Акцэнт трэба рабіць на выхаваўчую працу. Кожнага дзіцяці трэба бачыць. Для гэтага ў школах ёсць настаўнік, псіхолаг, сацыяльны педагог, намеснікі дырэктара».

Аналіз трагедыі ў Стоўбцах знаходзіцца на асаблівым кантролі.

«Нам пастаўленая задача ў дадзеным выпадку дэталёва разабрацца», – заявіла Наталля Качанава. І адзначыла, што гэты выпадак для кожнага павінен стаць сігналам, нагодай задумацца: «А як у мяне?» Качанава нагадала пра важнасць уцягвання дзяцей у заняткі спортам, гуртковую дзейнасць.

«Трэба дзяцей адарваць ад камп’ютараў, дзе шмат негатыўнай інфармацыі, каб дзіця не замыкаўся ў сабе, быў у калектыве», – падкрэсліла Наталля Качанава.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў