Наталля Качанава сустрэлася з ініцыятыўнаю групаю Святланы Ціханоўскай

Кіраўніца Савету Рэспублікі папрасіла журналістаў пісаць толькі праўду.

У Пінску сёння, 19 чэрвеня, кіраўніца Савету Рэспублікі Наталля Качанава правяла сустрэчу з ініцыятыўнай групай Святланы Ціханоўскай, якая збіраецца вылучацца на пасаду прэзідэнта. Прадстаўнікі мясцовага выканкаму спачатку забаранілі здымкі, але Наталля Іванаўна дазволіла. Толькі папрасіла пісаць праўду, без выдумак. Прыводзім цытаты Наталлі Качанавай.

Пра каронавірус

– Чаму не даецца інфармацыя па COVID-19 па рэгіёнам?

Наталля Качанава дала загад старшыне Пінскага выканкаму даваць такую інфармацыю.

Фота: Belsat.eu

Пра заробкі

Людзі пачалі скардзіцца на заробкі. Наталля Качанава пагадзілася з імі і паабяцала, што Аляксандр Лукашэнка будзе рабіць усё для паляпшэння заробкаў. Яна прызнала недахопы. «Я таксама з простай сям’і». Распавяла, што яе брат прыехаў з Украіны і кажа, што перад Лукашэнка трэба на калені стаць.

Але пытанні пра заробкі працягнуліся. У прыватнасці, пра заробкі медыкам.

– Калі вы ішлі ў медуніверсітэт, вы ведалі пра заробкі, – адказала Качанава.

Яна таксама нагадала, што, каб у бюджэтнай арганізацыі зарабляць, трэба мець стаж, катэгорыю і г.д.

– Калі мне трэба карміць сямʼю, то я пайду працаваць дворнікам, – прывяла прыклад Наталля Качанава. І дадала: – Калі казаць, што кепска і кепска, то і будзе кепска.

Фота: Belsat.eu

Наталля Іванаўна таксама падкрэсліла, што дзяржава дае магчымасці, а астатняе – у руках людзей.

«Не бывае так, што прыйшоў працаваць і адразу 1000 руб»..

– Мне шкада, што людзі не бачаць добрага. Прэзідэнт хоча, каб усё было добра. А шмат што залежыць ад нас саміх.

Пра пікеты і Сяргея Ціханоўскага

Наталлю Качанаву запрасілі на сённяшні пікет па збору подпісаў. Але яна сказала, што ў Пінску яе ў той момант ужо не будзе.

Чаму затрымалі Ціханоўскага? – спыталі ў Наталлі Качанавай

– Не трэба было парушаць закон.

– На кадрах бачна, што Ціханоўскі нічога не рабіў.

– Я вельмі рэдка заходжу ў інтэрнэт, – кажа Качанава.

Ярмошына пра Ціханоўскага: «Спрабаваў расхістаць сітуацыю, накіраваўшы яе на змену ўлады»

ВЯ Belsat.eu

Hавiны