Наталля Качанава разам з медыкамі абмеркавала сітуацыю з каронавірусам


На нарадзе яны абмяняліся меркаваннямі і падзяліліся бачаннем будучыні з другой хваляй інфекцыі, перадае БелТА.

«Беларусь пайшла правільным шляхам»

Сёння ў Савеце Рэспублікі прайшла нарада аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне. Старшыня Савету, Наталля Качанава, сказала, што сыходзячы з сустрэчаў з працоўнымі калектывамі людзі мала пытаюць аб каронавірусе, аднак іх цікавіць ці будзе другая хваля.

Наталля Качанава.
Фота: sovrep.gov.by

Яна адзначыла, што лякарні, якія былі перапрафіляваныя для лекавання COVID-19 пачнуць працаваць у старым рэжыме. Таксама яна падкрэсліла, што і навукоўцы, і практыкі адзначаюць правільнасць стратэгіі, якую абрала Беларусі ў барацьбе з пандэміяй:

«Ва ўсім свеце прызналі, што нашая краіна пайшла абсалютна правільным шляхам. Мы не ўводзілі каранцінныя захады і сёння бачым, што працуе эканоміка», — сказала Качанава.

Беларусь кантралюе сітуацыю з каронавірусам

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік падкрэсліў, што Беларусь кантралюе сітуацыю з COVID-19. Паводле яго, перапрафіляваных месцаў у шпіталях мусіць хапіць. У некаторых рэгіёнах пакрысе ідзе праца па вяртанні да папярэдняга рэжыму працы медычных установаў.

Уладзімір Каранік. Скрыншот з відэа ОНТ

На нарадзе таксама абмяркоўвалася арганізацыя платнага тэставання на COVID-19 і праца сістэмы аховы здароўя.

У Беларусі на 13 чэрвеня было зарэгістравана 53 241 выпадкаў COVID-19.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў