Наталля Эйсмант пра здароўе Лукашэнкі: «Не дачакаецеся!»


Прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант заявіла ў інтэрв’ю «РИА Новости», што Аляксандр Лукашэнка добра сябе адчувае і не збіраецца пераходзіць у рэжым самаізаляцыі.

Нагадаем, раней СМІ паведамілі, што ў Дзмітрыя Мялешкі, які зʼяўляецца гульцом хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі, тэст на каронавірус аказаўся станоўчым і цяпер ён шпіталізаваны з пнеўманіяй.

Абноўлена
У гульца хакейнай каманды Лукашэнкі знайшлі каронавірус
2020.04.21 13:22

Наталля Эйсмант пацвердзіла ў размове з «РИА Новости» гэтую інфармацыю. Пры гэтым яна сцвярджае, што Лукашэнка не кантактаваў з інфікаваным: паводле словаў прэс-сакратаркі, Мялешка захварэў прыкладна праз тыдзень пасля завяршэння аматарскага турніру па хакею на прызы «Прэзідэнцкага спартовага клуба». Адзначым, што той турнір завяршыўся 11 красавіка, у фінальнай гульні прымаў удзел асабіста Аляксандр Лукашэнка.

Эйсмант адзначыла, што цяпер няма неабходнасці ў тым, каб Лукашэнка здаў тэст на каронавірус.

«Прэзідэнт не быў і не будзе сыходзіць у ізаляцыю, «удалёнку» ды іншае», – дадала яна.

Адказваючы на ​​пытанне аб самаадчуванні кіраўніка дзяржавы, прэс-сакратар сказала:

«Не дачакаецеся! Як пацверджанне (добрага самаадчування Лукашэнкі – рэд.) – глядзіце на працоўныя будні прэзідэнта, у прыватнасці, рэпартажы беларускага тэлебачання з сённяшняга наведвання прадпрыемства ў Бабруйску».

«Ніякіх дадатковых мер для гульцоў каманды прэзідэнта не рабілася і рабіцца не будзе. Пасля адпачынку каманда прыступіць да трэніравання, пра што вас праінфармуем», – адзначыла Эйсмант, адказваючы на ​​пытанне аб неабходнасці ў дадзенай сітуацыі прыняцця мер для недапушчэння заражэння іншых гульцоў хакейнай каманды Лукашэнкі.

Hавiны
Лукашэнка: ад каронавіруса ў Беларусі не памёр ні адзін чалавек
2020.04.13 14:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў