Наступствы цыклону Ларс: больш як 2200 населеных пунктаў у краіне без святла


26 студзеня па тэрыторыі краіны прайшоў снежны цыклон Ларс. Асноўны ўдар стыхіі прыпаў на Берасцейскую, Гарадзенскую і Гомельскую вобласці.

За мінулыя содні энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне ў 1800 населеных пунктах, яшчэ ў 402 – працягваюць працу, піша tut.by са спасылкай на «Белэнерга».

Абледзянелыя і заснежаныя драты не вытрымлівалі цяжару снегу, іх таксама абрывалі, падаючы, дрэвы, што стала прычынай адключэння электралініяў.

Да аднаўленчых і рамонтных працаў прыцягнулі 1400 чалавек і 450 адзінак тэхнікі. Дзеля забеспячэння электрычнасцю сацыяльных аб’ектаў і населеных пунктаў задзеялі рэзервавыя крыніцы сілкавання.

А 6-й раніцы 27 студзеня вяліся работы дзеля ліквідацыі аварыяў у 402 населеных пунктах.

ІК, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў