Наступствы навальнічнага фронту: падзенне дрэваў, пашкоджаныя аўты, разрывы лініяў электраперадачаў


Вецер вырываў дрэвы з зямлі.
Фота: mchs.gov.by

Паводле МНС, уначы на 13 сакавіка ў Беларусі назіраўся моцны вецер парывамі да 25 метраў на секунду. Стыхія прывяла да пашкоджанняў дахаў дамоў і падзення дрэваў па ўсёй краіне. Выратавальнікі адзначаюць, што пацярпелых пасля ўрагану няма.

У выніку ўраганнага ветру, парывы якога ўначы дасягалі нават 25 метраў на секунду, пашкоджаныя дахі трох жылых дамоў у Менскай вобласці. Выратавальнікі зафіксавалі больш за паўсотні падзенняў дрэваў у выніку якіх пашкоджаныя 2 легкавыя аўтамабілі.

Фота: mchs.gov.by

Паводле «Белэнерга» 1128 населеных пунктаў заставаліся без электрычнасці.

«Энергетыкі працавалі ўсю ноч ва ўзмоцненым рэжыме і працягваюць працаваць над аднаўленнем электразабеспячэння. Па стане на шостую гадзіну раніцы 13 сакавіка ідзе праца па аднаўленні электразабеспячэння 162 населеных пунктаў, 107 з якіх знаходзяцца ў Віцебскай вобласці», – цытуе БелТА «Белэнерга».

Паваленае дрэва ў Серабранцы, Менск.
Фота: Belsat.eu

У пункце пропуску «Мядзінінкай» на беларуска-літоўскай мяжы (з беларускага боку «Каменны Лог») ўначы было прыпыненае афармленне транспарту. Праз моцны вецер памежнікі засталіся без электрычнасці.

ВІДЭА
Марская пена запоўніла каталонскія вуліцы. Відэа
2020.01.22 17:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў