Наступныя Еўрапейскія гульні пройдуць у Польшчы


Польшча прыме III Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у 2023 годзе, паведамляе БелТА.

Такое рашэнне прынята сёння ў Менску на Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.

Арганізатары Гульняў-2023 плануюць, што спаборніцтвы еўрапейскіх атлетаў пройдуць у Кракаве.

Такім чынам, Польшча прыме эстафету ад Менску, у якім у гэтыя дні праходзяць II Еўрапейскія гульні. У іх прымаюць удзел больш за 4 тысячы спартоўцаў з 50 краін. Яны змагаюцца за ўзнагароды ў 15 відах спорту.

Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі ў чэрвені 2015 года ў сталіцы Азербайджана – Баку.

Фотарэпартаж
Трыкалоры і гусь-дыназаўр. Фотарэпартаж з фан-зоны Еўрапейскіх гульняў
2019.06.21 22:00

КА belsat.eu

Стужка навінаў