Наступнае шоу пра Гітлера? Брытанцы раскрытыкавалі праграму пра Пуціна


Тэлерадыёкарпарацыя BBC анансавала ток-шоу, вядоўцам якога будзе мультыплікацыйны персанаж, які ўвасабляе кіраўніка Крамля. У першых выданнях «Вечара з Уладзімірам Пуціным» у студыю завітаюць Эластар Кэмпбэл, прэс-сакратар былога прэм’ера Вялікай Брытаніі Тоўні Блэра, і журналістка Джун Сарпонг.

Шоу з Пуціным абурыла гледачоў. Яны не зразумелі іроніі стваральнікаў праекту.

«Не ўпэўнены, я мушу страляць людзей за прагляд гэтага ці чакаць, пакуль яны застрэляцца?»

«Я *** не веру, што плачу за гэта».

«Давайце ўсе памрэм, пакуль гэта не выйшла на экраны».

«Робячы ганебную праграму пра Пуціна, BBC дае зразумець, што карупцыянеры, забойцы, дыктатары, якія душаць дэмакратыю, будуць рэкламавацца на BBC. Наступны Гітлер?»

 

Неабыякавыя нават стварылі петыцыю за забарону шоу.

Прэс-сакратар расейскага кіраўніка Дзмітрый Пяскоў заявіў, што BBC не пыталася пра дазвол на выкарыстанне вобразу Пуціна. І дадаў, што сам Пуцін не цікавіцца карыкатурамі на сябе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў