Насцю Рыбку затрымалі яшчэ на тры дні

ВІДЭА

19 студзеня 2019 года. Настассю Вашукевіч дастаўляюць у суд у Маскве. Фота – Tatyana Makeyeva/Reuters

Затрыманне грамадзянаў Беларусі Настассі Вашукевіч і Аляксандра Кірылава, вядомых як Насця Рыбка і Алекс Леслі, маскоўскі суд працягнуў на 72 гадзіны.

Іх і падазраюць у злачынстве па ч. 2 арт. 240 Крымінальнага кодэксу Расеі («уцягванне ў занятак прастытуцыяй або прымус прастытуцыі»).

Следчыя прасілі суддзю арыштаваць падазраваных на месяц.

У зале суду Наста Рыбка выбачылася перад Дэрыпаскам і сказала, што больш не будзе яго кампраметаваць.

«Кампраметаваць яго [Дзерыпаску] я больш не буду. Няхай паслабіцца. Рэальна, мне хопіць. У адзін час крымінальныя справы фабрыкаваліся ў Тайландзе, Расеі, Беларусі і Еўропе», – заявіла беларуска.

Паводле адваката Насці Рыбкі, Дзмітрыя Зацарынскага, яе затрыманне транзітнай зоне аэрапорту было незаконным.

Паводле прафесара кафедры міжнароднага права Маскоўскага дзяржаўнага інстытут міжнародных справаў Дзмітрыя Лабіна, транзітная зона ёсць тэрыторыяй Расеі.

«Любы міжнародны палёт заканчваецца ў момант адкрыцця ўсіх вонкавых дзвярэй самалёта. Калі паветранае судна знаходзіцца пад сцягам замежнай дзяржавы (напрыклад, Тайланда), адпаведна, унутры гэтага судна і дзейнічае замежная юрысдыкцыя. Як толькі пасажыры пакінулі судна, яны тут жа трапляюць пад юрысдыкцыю краіны, якая іх прымае – у гэтым выпадку Расеі», – растлумачыў прафесар і спаслаўся на чыкагскай канвенцыю 1944 года.

17 студзеня ў аэрапорце «Шарамецьева» Насцю Рыбку і Алекса Леслі затрымалі пасля праходжання пашпартнага кантролю.

На наступны ў інтэрнэце з’явілася відэа затрымання – бачна, што дзяўчына супраціўляецца людзям у цывільным.

18 студзеня адвакат Насці Рыбкі Дзмітрый Зацарынскі апублікаваў відэа, на якім следчая ігнаруе просьбу адваката азнаёміць яго з матэрыяламі крымінальнае справы.

Летась 8 лютага Аляксей Навальны апублікаваў расследаванне аб сувязі Алега Дзерыпаскі з віцэ-прэм’ерам Сяргеем Прыходзькам. Паводле Навальнага, яны адпачывалі на яхце алігарха ў Нарвегіі разам з Насцяй Рыбкай, супрацоўніцай «індустрыі эскортных паслуг». На яхце алігарх і віцэ-прэм’ер абмяркоўвалі свае амерыканскія кантакты – пра гэта стала вядома з інстаграму Рыбкі.

Неўзабаве пасля скандалу беларуска з’ехала са сваім бізнес-партнёрам у Тайланд, дзе мясцовы суд абвінаваціў Насцю Рыбку і Алекса Леслі ў арганізацыі злачыннай супольнасці, змове для здзяйснення злачынства і прадстаўленні паслугаў сексуальнага характару ў складзе злачыннай групы, і заключылі пад варту.

17 студзеня 2019 года. Настасся Вашукевіч у цэнтры ізаляцыі мігрантаў у Бангкоку перад дэпартацыяй з Тайланду. Фота – Jorge Silva/Reuters

15 студзеня Рыбка, Леслі і іншыя фігуранты справы аб нелегальным сэкс-трэнінгу ў Тайландзе прызналі сваю віну. Іх прысудзілі да ўмоўнага тэрміну і фактычнаму зняволення на дзевяць месяцаў, якое яны ўжо адбылі ў СІЗА, ды дэпартавалі з Тайланду.

Рыбка распавяла, што пасля вызвалення з турмы мае намер працаваць на тэлебачанні

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары