Насцю Рыбку і Алекса Лэслі затрымалі пасля прыбыцця ў Маскву


Насту Вашукевіч (Насцю Рыбку) і Аляксандра Кірылава (Алекс Лэслі) затрымалі падчас праходжання памежнага кантролю ў аэрапорце «Шарамецьева». Пасажыры, якія выходзілі з самалёта, таксама распавялі карэспандэнту РБК, што Рыбка і Леслі ляцелі разам з імі і што яны былі затрыманыя на памежным кантролі.

Насту Рыбку вызвалілі з турмы Тайланду.

Насту Рыбку вызвалілі з турмы. Яна заявіла, што мае намер працаваць на тэлебачанні. Цікава, на якім канале?https://naviny.belsat.eu/news/rybka-raspavyala-shto-paslya-vyzvalennya-z-turmy-mae-namer-pratsavats-na-telebachanni/

Opublikowany przez Белсат TV Środa, 16 stycznia 2019

«Іх затрымалі, вінавацяць ва ўцягванні ў прастытуцыю. На колькі затрымалі і што будзе далей, невядома», – распавяла жонка Кірылава Крысціна.

Пазней адзін з знаёмых Лэслі і Рыбкі, Цімур, паведаміў журналістам, што падчас праходжання памежнага кантролю былі затрыманыя чацвёра.

«Алекс, Насця Рыбка, Маша, Покер затрыманыя – усяго чатыры чалавекі», – сказаў ён. Пазней пра гэта ж распавяла і Крысціна.

Нагадаем, што Насця Рыбка і Алекс Леслі – беларусы. Паводле выдання The Bell, затрыманых падазраюць у злачынстве па ч. 2 арт. 240 КК РФ – уцягванне ў заняцце прастытуцыяй або прымус да працягу заняцця прастытуцыяй.

Вашукевіч і Кірылава, а таксама яшчэ чатырох грамадзянаў Расеі сёння, 17 студзеня, дэпартавалі з Тайланду, дзе іх прызналі вінаватымі ў арганізацыі нелегальнага секс-трэнінгу. Іх таксама прысудзілі да ўмоўнага зняволення, тэрмін якога быў роўны тэрміну, адбыцця імі ў следчай турме.

Hавiны
Рыбка распавяла, што пасля вызвалення з турмы мае намер працаваць на тэлебачанні
2019.01.16 16:32

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў