Насця Рыбка распавяла, што Лукашэнка прыставіў да яе ахоўніка


Насця Рыбка і Ксенія Сабчак. Скрыншот з Youtube.com

У інтэрв’ю Ксеніі Сабчак скандальна вядомая беларуска распавяла, што яе ахоўвае «беларускае ФСБ».

Размова з Рыбкаю і Алексам Лэслі выйшла 4 лютага. Размова Сабчак сканцэнтраваная на Дзерыпаску і ці не баіцца Рыбка, што іх зліквідуюць.Анастасію суправаджаў мужчына, і Сабчак запыталася, хто ён. На што тая адказала, што можа яго пазычыць, але ён дарагі.

– Адкуль бабло?

– Ад беларускага ФСБ.

– Ды ладна.

Сабчак не паверыла, але, праглядаючы на рэцэпцыі дакументы Рыбкі ды ейнага спадарожніка, пабачыла, што ён таксама з Беларусі.

– Ахоўнік таксама з Беларусі.

– Вядома.

– Табе што, Лукашэнка даў ахову?

– Ну, ён жа даў асабісты загад мяне вызваліць.

– Дык ты яго ведаеш?

– Не, але ёсць людзі, праз якіх мы знаёмыя.

Пазней Сабчак пажартавала, што ахоўнік больш падобны да стрыптызёра. Сам малады чалавек кажа, што працуе на дабрачынных пачатках.

Мы звярнуліся па каментар да Насці Рыбкі ў сацыяльных сетках, але дзяўчына пакуль не адказала.

Турма для Рыбкі на замову Дзерыпаскі. Галоўнае

ДР belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары