Настольны тэніс. Беларус Уладзімір Самсонаў саступіў у паўфінале і пазмагаецца за бронзу


Беларускі спартовец Уладзімір Самсонаў не змог выйсці ў фінал алімпійскага турніру па настольным тэнісе, але мае шанцы на бронзу.

У сённяшнім паўфінальным двубоі 40-гадоваму беларускаму майстру, які займае 9-е месца ў сусветным рэйтынгу, супрацьстаяў алімпійскі чэмпіён 2012 года, чацвёртая ракетка планеты 28-гадовы кітаец Чжан Цзі (Zhang Jike). Самсонаў выйшаў на гульню з траўмай, атрыманай у пераможным чвэрцьфінале, але гэта не перашкодзіла яму на роўных змагацца з больш рэйтынгавым апанентам. У кожным з першых трох сэтаў перавага кітайца складала ўсяго два пункты – 11:9, 13:11, 12:10, а потым Уладзімір змог адыграць адзін бал – 11:6.

На жаль, гэта быў апошні поспех беларуса, у пятай партыі кітайскі спартовец зноў быў мацнейшым – 11:9.

Гэтак сёння ноччу ў двубоі за алімпійскую бронзу супернікам Уладзіміра Самсонава будзе японскі спартовец Дзюн Мідзутані (Jun Mizutani), які займае 6-е месца ў сусветным рэйтынгу. У вырашальным матчы за чэмпіёнскі тытул Чжан Цзі сустрэнецца са сваім суайчыннікам, першым нумарам сусветнага рэйтынгу Ма Лунам (Ma Long).

МЯ, паводле belta.by

Стужка навінаў