Настаўніцы, якая распавяла пра музычную школу без святла, «прапанавалі» звольніцца


Чыноўнікі з аддзелу культуры Гарадзенскага райвыканкаму прапанавалі звольніцца настаўніцы пасля таго, як яна сфатаграфавала дзяцей, якія займаюцца ў музычнай школе без святла, піша tut.by. Жанчына падпісала заяву, але кажа, што хацела б і надалей працаваць у школе.

У аграгарадку Падлабенне вучні музычнай школы ўжо некалькі месяцаў запар займаюцца ў памяшканні без святла. Дзеці ходзяць на заняткі з ліхтарыкамі.

Алена перадала фотаздымкі знаёмым, а яны апублікавалі іх у інтэрнэце.

«Я працую ў прафесіі з сярэдзіны 90-х гадоў. І для мяне проста дзіўная ўся гэтая сітуацыя з адсутнасцю святла і з тым, што мяне папрасілі «на выхад» у сярэдзіне навучальнага года. Я наўрад ці знайду хутка новае месца працы», – прызнаецца Алена.

У гарадзенскім аддзеле культуры запэўніваюць, што педагогу давалі ўказанні праводзіць заняткі па нотнай грамаце ў будынку мясцовай бібліятэкі. Жанчына кажа, што там не заўсёды было месца для юных музыкаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў