Настаўніца беларускай мовы Алена Панкратава: Сумна працаваць дзеля грошай, мусіць быць захапленне на ўсё жыццё


Гераіня новага роліку – настаўніца беларускай мовы Алена Панкратава, якая ўжо паспела выпусціць чатыры пакаленні вучняў. Нарадзілася ў Воршы. У свой час скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура».

У нашым юбілейным кліпе яна прэзентуе адну з галоўных каштоўнасцяў Белсату – гісторыю і еўрапейскія карані Беларусі.

Алена Панкратава нарадзілася ў Воршы. У свой час скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура». І ўжо паспела выпусціць чатыры пакаленні вучняў.

Жанчына распавяла гісторыю, як прыйшла да 10-класнікаў:

«Слухайце, дзеці, можа, мы не будзем вывучаць беларускай мовы? Ну, усё роўна на ёй ніхто не размаўляе, не ўжывае».

І ўсе: «Так-так-так…»

Адзін вучань з класу падняў руку і кажа: «Я супраць!»

«А чаму ты супраць, нашто табе беларуская мова?»

І ён мне кажа: «Гэта мае карані!»

«Сумна працаваць дзеля працы проста, дзеля заробку грошай. Мне здаецца – прымітыўна. Трэба ўкладваць самае лепшае, што ёсць у цябе, у іх душы, у іх інтэлект. Гэта будучыня нашай краіны. Таму я дзецям і кажу, што трэба верыць у сваю мару».

Алена Панкратава ўпэўненая, што заўсёды трэба ісці на перад і працаваць, нягледзячы ні на што.

«Вось нешта вяртаецца да дзяцей назад, вось яны супраціўляюцца, а ты ўкладаеш, яны супраціўляюцца – ты ўкладваеш, і зноў супраціўляюцца – ты зноў. А потым, калі ты ўжо не ўкладваеш, яно да цябе назад вяртаецца чамусьці».

«Белсат» працуе для вас дзесяць гадоў. У нашых святочных кліпах мы распавядаем пра каштоўнасці, якія падзяляем і мы, і нашыя гледачы.

Кожны тыдзень да 10 снежня вас чакае новая гісторыя.

«Белсат» упершыню выйшаў у эфір 10 снежня 2007 года.

Стужка навінаў