Настаўнікаў выгналі на суботнік, каб збіраць снег у мяшкі. Фотафакт


Настаўнікаў школы № 95 у расейскім Саратаве змусілі збіраць снег у мяшкі ў 20-градусны мароз.

Прэс-служба мясцовай адміністрацыі паведаміла, што педагогі выйшлі на ўборку снегу ў межах суботніка, які доўжыўся не больш за гадзіну.

24 студзеня ў горадзе выпала шмат снегу, дворнікі не спраўляліся з уборкай і таму прыцягнулі педагогаў, тлумачыць мэрыя Саратава.

Настаўнікі выйшлі на суботнік, нягледзячы на адмену заняткаў праз моцны мароз, бо для іх гэты дзень быў працоўным.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў