«Настаўнік з вучнем сядзяць нага за нагу і паляць». Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю ў школах


Адказваючы на ​​пытанні слухачоў Акадэміі кіравання, Лукашэнка ў чарговы раз раскрытыкаваў сітуацыю ў беларускіх школах, паведамляе ягоная прэс-служба.

«У школе павінен быць парадак. Узгадайце тыя часы, калі жудасна было ўявіць, што цябе выключаць са школы. А зараз што? Гэтага нават няма.

Сёння настаўнік з вучнем сядзяць, нагу за нагу і паляць. І распавядаюць – сорамна нават казаць. Вось у што мы ператвараем школу», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго словаў, школа – гэта асаблівае месца ў жыцці чалавека.

«Гэта храм, гэта больш чым царква. Ты прыйшоў туды атрымаць веды. Школа – гэта аснова асноў. Таму глядзіце, каб быў парадак, гэта таксама адно з кіраўнічых пытанняў», – дадаў Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка: Акадэмія кіравання павінна стаць галоўнай ВНУ краіны
2019.10.18 12:33

КА belsat.eu

Стужка навінаў