Настаўнік спыніў аўтобус са школьнікамі, бо кіроўца памёр у дарозе


Здарэнне адбылося раніцаю 15 чэрвеня. У салоне былі 25 вучняў моўнае школы.

Транспарт забраў іх з вакзалу і меўся даставіць да навучальнай установы. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцу стала дрэнна. Ён упаў на стырно і страціў прытомнасць.

Аўтобус павяло ў бок і ён зачапіў аўта.«Mercedes» давялося спыняць настаўніку. Ніхто не пацярпеў, паведамляе ў Facebook кіраўнік рэсурсу dtp.kiev.ua Улад Антонаў.

На месца прыехала «хуткая», але медыкі ўжо не здолелі дапамагчы 50-гадоваму мужчыну і канстатавалі ягоную смерць.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў