Настаўнік АБЖ пакараў школьнікаў процівагазамі за спазненне на ўрок


Вучні школы № 58 у расейскім горадзе Улан-Удэ правялі ўрок па асновах бяспекі жыццядзейнасці (АБЖ) у процівагазах. Такім чынам настаўнік пакараў іх за спазненне на ўрок.

Паводле упаўнаважанага ў правах дзіцяці рэспублікі Бурація, інцыдэнт адбыўся з вучнямі сёмага класу.

Пасля звароту бацькоў школьнікаў да ўпаўнаважанага ў правах дзіцяці настаўніку, якія прымусіў дзяцей надзець процівагазы, атрымаў дысцыплінарнае спагнанне ў выглядзе «заўвагі за ўжыванне непедагагічнай меры дысцыплінарнага ўздзеяння».

Расейскаму агенцтву ТАСС стала вядома, што ў школе ўжо прайшоў бацькоўскі сход і педсавет, на якім настаўнік прызнаў, што дапусціў педагагічную памылку і ўсвядоміў сваю віну.

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў