Наста Рыбка паабяцала распавесці амерыканскім СМІ пра сувязі Трампа з Расеяй, калі журналісты яе «знойдуць яшчэ жывою»

ВІДЭА

Наста Рыбка. Фота - Інстаграм, nastya_rybka.ru

Беларуска Анастасія Вашукевіч, больш вядомая як Наста Рыбка, выклала ў сваім Інстаграме запіс, дзе звяртаецца да СМІ ЗША.

Нагадаем, дзесяцёх замежнікаў (у тым ліку Насту Рыбку), якія праводзілі незаконныя секс-трэнінгі, затрымалі 26 лютага ў Патаі. Арганізатарам курсаў з’яўляецца Аляксандр Кірылаў з Віцебску (больш вядомы як Алекс Леслі). За парушэнне мясцовага заканадаўства затрыманых чакае суд і дэпартацыя.

Рыбка кажа, што іх хочуць пасадзіць надоўга і што загад прыйшоў з Бангкоку. Таму яна гатовая распавесці амерыканскім СМІ пра сувязі расейскіх дэпутатаў з кіраўніком перадвыбарчага штабу Трампа Полам Манафортам и самім Доналдам Трампам.

«Я вельмі шмат ведаю. Калі вы знойдзеце мяне ў тайскай турме яшчэ жывою, то я з задавальненнем з вамі пагутару», – заявіла Рыбка.

Нагадаем, 8 лютага Аляксей Навальны апублікаваў расследаванне аб сувязі Алега Дзерыпаскі з віцэ-прэм’ерам Сяргеем Прыходзькам. Паводле Навальнага, яны адпачывалі на яхце алігарха ў Нарвегіі разам з супрацоўніцай «індустрыі эскортных паслуг» пад псеўданімам Насця Рыбка. На яхце алігарх і віцэ-прэм’ер у тым ліку абмяркоўвалі свае амерыканскія кантакты – пра гэта стала вядома з інстаграму бабруйчанкі.

Дзерыпаска абвінаваціў Рыбку ў распаўсюджванні ягоных асабістых дадзеных і звярнуўся ў суд.

ІІ, belsat.eu

 

 

Глядзі таксама
Каментары